Аддзел навукова-фондавай работы
Работа навукова фондавага аддзела з'яўляецца адной з асноўных відаў дзейнасці музея.
Аддзел займаецца:
- навуковай апрацоўкай музейных прадметаў;
- улікам музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
- захоўваннем музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
- каталагізацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
- унясеннем інфармацыі аб музейных прадметах у электронны каталог;
- алічбоўкай музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў;
- ацэнкай кошту музейных прадметаў;
- ажыццяўляе прадастаўленне паслуг наведвальнікам па выдачы навукова-даведачнай інфармацыі.
Галоўны захавальнік фондаў
Мячкоўскі Аляксандр Пятровіч
8 (0176) 52 11 82
Аддзел навукова-даследчай і экспазіцыйна-выставачнай работы
Экспазіцыйна-выставачная работа музея з'яўляецца яго візітнай карткай.
Аддзел займаецца:
- навуковай апрацоўкай музейных прадметаў;
- вядзеннем навукова-даследчай работы па тэмах, якія распрацоўваюцца;
- распрацоўкай навуковага праекта пастаяннай экспазіцыі музея;
- арганізацыяй часовых экспазіцый і выставак;
- падрыхтоўкай даведачнай інфармацыі па тэмах, якія вывучаюцца;
- распрацоўкай экскурсій, лекцый, музейна-педагагічных заняткаў і іншых мерапрыемстваў;
- выездам у экспедыцыі па зборы прадметаў музейнага значэння;
- правядзеннем аглядных, тэматычных экскурсій і лекцый;
- падрыхтоўкай музейных і пазамузейных мерапрыемстваў;
- падрыхтоўкай артыкулаў для канферэнцый, семінараў, навуковых і навукова-папулярных выданняў;
- выступленнем на радыё і тэлебачанні;
- аказаннем кансультацыйнай і метадычнай дапамогі па профілі сваёй дзейнасці.
Важным складнікам работы аддзела з'яўляецца навукова-асветніцкая дзейнасць. Штогод Мінскі абласны краязнаўчы музей абслугоўвае тысячы наведвальнікаў, сярод іх шмат навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
Асаблiвая ўвага надаецца рабоце з моладдзю. Укараняюцца новыя формы работы, такія як квэст (знаёмства з экспазіцыяй музея з дапамогай лагічнага ланцужка заданняў), квэст-экскурсія (сумяшчэнне двух відаў паслуг, экскурсія ў пэўны момант дапаўняецца адным з заданняў квэста, што дазваляе памяняць від у дзейнасці і пераключыць увагу), даведнік "Музейная прагулка" (самастойнае вывучэнне гісторыі роднага краю ў экспазіцыі музея). Адзін з найважнейшых напрамкаў у работы - духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі.
Загадчык аддзела навукова-даследчай
і экспазіцыйна-выставачнай работы
Самовіч Іна Ілар'еўна
8 (0176) 77 79 99
Аддзел навукова-метадычнай работы
Навукова-метадычная дзейнасць аддзела накіравана на падтрыманне належнай якасці работы, выкананне сучасных патрабаванняў і паспяховае развіццё музеяў Мінскай вобласці.
Аддзел займаецца:
- вядзеннем навукова-метадычнай работы з дзяржаўнымі музеямі Мінскай вобласці, прыватнымі музеямі, музеямі ўстаноў адукацыі і іншых ведамстваў вобласці;
- стварэннем банка даных на ўсе дзяржаўныя музеі Мінскай вобласці, прыватныя музеі, музеі ўстаноў адукацыі і іншых ведамстваў вобласці. Каардынуе работу па правядзенні іх поўнай пашпартызацыі па адзіным узоры;
- падрыхтоўкай справаздачнай і даведачнай інфармацыі, адказаў на запыты па напрамку дзейнасці;
- аказвае метадычную дапамогу кіраўнікам музеяў розных ведамстваў вобласці па ўсіх напрамках музейнай дзейнасці;
- прымае ўдзел у стварэнні новых музеяў (распрацоўка навуковых канцэпцый, тэматычных структур, напісанне тэматыка-экспазіцыйных планаў, мантажы экспазіцый);
- ажыццяўленнем кантролю за работай раённых музеяў, прыватных музеяў, устаноў адукацыі і іншых ведамстваў сваёй зоны па стварэнні ўмоў для захавання культурных каштоўнасцей, якія складаюць адзіны Музейны фонд Рэспублікі Беларусь;
- складаннем пашпарта і ахоўных абавязацельстваў на найбольш каштоўныя музейныя прадметы, якія захоўваюцца ў гэтых музеях;
- удзел у падрыхтоўцы і правядзенні семінараў, збораў для кіраўнікоў музеяў вобласці;
- хадайнічае аб прысваенні музеям звання "народны", перавод іх у ранг дзяржаўных;
- вывучае, аналізуе досвед работы музеяў Рэспублікі Беларусь з рознымі музеямі розных ведамстваў;
- падрыхтоўвае метадычныя рэкамендацыі для кіраўнікоў музеяў па арганізацыі экспазіцыйна-выставачнай навукова-фондавай работы;
- прымае ўдзел у рабоце канферэнцый, семінараў, рыхтуе артыкулы для навуковых і навукова-папулярных выданняў, удзельнічае ў выдавецкіх праектах музея;
- ажыццяўленнем працэдур па выдачы пісьмовых апавяшчэнняў аб тым, што заключэнне (дазвольны дакумент) на вываз культурных каштоўнасцяў не патрабуецца.
Загадчык аддзела навукова-метадычнай работы
Яхімавіч Эльвіра Алегаўна
8 (0176) 77 12 01