Квэст «Падарожжа па старонках гісторыі»
Квэст (ад англ. «quest» – выклік, пошук, прыгода) – гэта новы інтэлектуальны від гульнявых забаў, падчас якіх удзельнікам трэба пераадолець шэраг перашкод, вырашыць пэўныя задачы, разгадаць лагічныя загадкі, справіцца з цяжкасцямі, якія ўзнікаюць на іх шляху, для дасягнення агульнай мэты.
Квэст «Падарожжа па старонках гісторыі» - гэта 38 інтэлектуальных заданняў, галаваломак, лабірынтаў, піктаграм, рэбусаў і загадак. Можна не толькі цікава і з карысцю правесці час, але і атрымаць ПРЫЗ.
Прапануем у працэсе гульні разгадаць вядомую фразу Цыцэрона. Кожнае заданне пранумаравана і адпавядае нумару літары ў заданні.
Пазнавальна-забаўляльны КВЭСТ дапаможа Вам па-новаму акунуцца ў экспазіцыю Мінскага абласнога краязнаўчага музея.
Квэст разлічаны на сямейнае наведванне.
Дзеці да 10 гадоў - у суправаджэнні бацькоў.
Квэст-экскурсія
Новая музейная праграма дазволіць спалучыць экскурсію з гульней: тэматычныя блокі экскурсіі чаргуюцца гульнявымі і інтэлектуальнымі заданнямі.
12 інтэлектуальных заданняў, галаваломак, лабірынтаў, піктаграм, рэбусаў і загадак. Можна не толькі цікава і з карысцю правесці час, але і атрымаць ПРЫЗ.
Гэта дазваляе памяняць від дзейнасці і пераключыць увагу. У квэст-экскурсіі акцэнт зроблены на аўдыё- і тактыльнае ўспрыманне інфармацыі.